Сцяг Пятніца, 28 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2025, 16:41

Якой будзе будгаліна праз 10 гадоў? Стратэгію развіцця будкомплексу да 2035-га прынялі ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У краіне прынята стратэгія развіцця будаўнічага комплексу да 2035 года, дзе пераглядаюцца падыходы да функцыянавання многіх падгалін, уводзіцца шэраг навацый. Якая будучыня чакае айчынную будгаліну, у інтэрв'ю тэлеканалу "Першы інфармацыйны" расказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, паведамляе БЕЛТА.

"Мы па-новаму падышлі да бачання перспектывы і пастараліся адказаць на пытанне, як будзе развівацца наш будаўнічы комплекс. У дакуменце мы больш канкрэтна вызначыліся з прыярытэтамі развіцця кожнай падгаліны будкомплексу. Размова ідзе як аб праектнай дзейнасці, так і аб непасрэдна будаўнічай, удзелена ўвага таксама вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і нарматворчай дзейнасці", удакладніў кіраўнік Мінбудархітэктуры.

Удасканальваць будкомплекс будуць у рэчышчы агульных трэндаў, зададзеных у краіне, а менавіта імпартазамяшчэння тавараў і паслуг, дыверсіфікацыі экспарту і нарошчвання яго аб'ёмаў, лічбавізацыі працэсаў і спрашчэння працэдур у будаўніцтве.

Адзін з акцэнтаў стратэгіі звязаны з праектнай дзейнасцю. Паводле слоў Руслана Пархамовіча, ключавыя навацыі закрануць лічбавізацыю гэтага напрамку і рост яго экспартнага патэнцыялу.

"На мой погляд, мы недаацэньваем праектную дзейнасць у якасці падгаліны, якая можа ўнесці важкі ўклад у эканоміку краіны, - падзяліўся меркаваннем міністр. - Сёння ўдзельная вага экспарту праектных паслуг у агульным аб'ёме будаўнічых складае не больш за 10 працэнтаў. У стратэгіі мы паставілі задачу павялічыць аб'ёмы экспарту праектных паслуг, давёўшы паказчык як мінімум да адной трэці. Паколькі адна справа - накіроўваць работнікаў за межы краіны для аказання паслуг, думаць, як арганізаваць іх побыт, і зусім іншае - экспартаваць паслугі з офіснага кабінета".

Стратэгія вызначае асноўныя мэты і задачы развіцця будаўнічага комплексу, задае напрамкі руху для бударганізацый. Дакумент улічвае ўдасканаленне сістэмы кіравання, развіццё ключавых сегментаў будаўніцтва і бударганізацый, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, горадабудаўнічай і праектнай дзейнасці, закранае пытанні экспарту будаўнічых тавараў, работ і паслуг і імпартазамяшчэнне. Акцэнт зроблены ў тым ліку на росце кадравага патэнцыялу ў будаўніцтве, яго інавацыйным забеспячэнні і лічбавізацыі, абнаўленні нарматыўнай базы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі