Поўная версія

Генеральным спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі стала кампанія "Дана Холдынгз"

Грамадства 09.10.2019 | 10:13

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральным спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь стала кампанія "Дана Холдынгз". Адпаведнае пагадненне ў Мінску заключылі НАК Беларусі і вядомы забудоўшчык, паведамляе БЕЛТА.

"Супрацоўніцтва НАК Беларусі і "Дана Холдынгз" будзе ўзаемавыгадным. Кампанія добра зарэкамендавала сябе на будаўнічым рынку Беларусі, удзельнічае ў многіх сацыяльных акцыях, у тым ліку і спартыўных. Упэўнены, разам мы можам рэалізаваць многія праекты па падтрымцы беларускага спорту і развіцці алімпійскага руху", - пракаменціраваў заключэнне дагавора аб супрацоўніцтве дзвюх арганізацый выконваючы абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Віктар Лукашэнка.

Як адзначыў старшыня савета дырэктараў "Дана Холдынгз" Вібар Муліч, для кампаніі вялікі гонар стаць генеральным спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і падтрымаць развіццё беларускага спорту. "У спорце, як і ў бізнесе, заўсёды перамагае мацнейшы, а чэмпіёнамі становяцца тыя, хто працуе на поўную моц і ставіць перад сабой высокія мэты. Мы ганарымся дасягненнямі вялікіх беларускіх спартсменаў. Узнімаючыся на п'едэстал гонару, яны ўносяць велізарны ўклад у развіццё здаровай нацыі і імідж краіны на міжнародным узроўні. Дасягненню высокіх вынікаў садзейнічае якасная падрыхтоўка, сучаснае абсталяванне, стараннасць і падтрымка. "Дана Холдынгз" не па чутках ведае, што такое нястомная праца і як прадстаўнік буйнога бізнесу з задавальненнем гатова дапамагаць будучым беларускім алімпійцам. Падтрымка спорту і здаровага ладу жыцця насельніцтва - стратэгічная мэта і сацыяльная пазіцыя нашай кампаніі", - сказаў Вібар Муліч.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія