ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 11 красавіка 2021
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2021, 17:34

Гайдукевіч аб пратэстах у Беларусі і Расіі: для Захаду чым больш нестабільна ў краіне, тым лепш

Алег Гайдукевіч. Фота з архіва
Алег Гайдукевіч. Фота з архіва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пратэсныя акцыі ў Беларусі і Расіі аб'ядноўвае падтрымка Захаду. Такое меркаванне БЕЛТА выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

"Агульнае - у рэакцыі Захаду: падтрымка пратэсту, падтрымка палітыкаў пратэсту і, вядома ж, не з-за перажыванняў за свабоду або дэмакратыю, за выбары, за Навальнага або Ціханоўскую. Чым больш нестабільна ў краіне, тым лепш. Гэта геапалітыка. Моцныя спецслужбы і органы правапарадку - гэта ключавы фактар адсутнасці магчымасці вырашыць што-небудзь на вуліцы. Кыргызстан, Украіна, Грузія, Арменія - слабыя спецслужбы, вынік - дзяржаўныя перавароты, - лічыць дэпутат. - І ў Расіі, і ў Беларусі шмат у чым стаіць праблема работы з моладдзю. Вырасла новае пакаленне з новымі каштоўнасцямі: цік-току, інтэрнэту, камунікацыі і інш. Задача дзяржавы - перахапіць парадак дня".

Паводле слоў Алега Гайдукевіча, таксама неабходныя пэўныя палітычныя рэформы. "Для мяне відавочны іх напрамак - прыняцце ў Беларусі закона аб замежных агентах, недапушчальнасць любога фінансавання палітыкі з-за мяжы, развіццё палітычных інстытутаў, умацаванне парламента, пераход на правядзенне выбараў па прапарцыянальна-мажарытарнай сістэме, размеркаванне паўнамоцтваў, канкурэнцыя ў палітыцы. Усё гэта робіць краіну больш устойлівай да выклікаў і кансалідуе людзей", - падкрэсліў парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі