ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2020, 17:07

Дзікун: дзяржпадтрымка студатрадаўскага руху садзейнічае яго развіццю

Алег Дзікун. Фота з архіва
Алег Дзікун. Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная падтрымка студатрадаўскага руху садзейнічае яго развіццю. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Алег Дзікун.

"Студэнцкія атрады - адзін з самых папулярных напрамкаў дзейнасці БРСМ, які мае глыбокія карані і надзейны фундамент, закладзены нашымі папярэднікамі яшчэ ў час камсамола. З кожным годам студатрадаўскі рух набірае абароты, аб'ядноўваючы дзясяткі тысяч юнакоў і дзяўчат з усёй краіны. Разам з тым час патрабуе пастаяннага маніторынгу развіцця гэтага напрамку і ўдасканалення нарматыўна-прававой базы, якая яго рэгламентуе", - сказаў Алег Дзікун.

Другі сакратар ЦК БРСМ адзначыў, што аднаўленне і далейшае развіццё ў сучасным фармаце руху студэнцкіх атрадаў адбываецца пад асабістым патранатам кіраўніка дзяржавы. "Як не аднойчы падкрэсліваў Прэзідэнт, студатрады - гэта не толькі добрая школа для моладзі, але і сур'ёзны кадравы рэзерв, у іх фарміруюцца будучыя ўпраўленцы, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, - сказаў ён. - І новы ўказ нумар 58 аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў чарговы раз гэта пацвярджае і прызначаны ўдакладніць некаторыя нормы".

Дакумент значна спрашчае працэдуру ўзгаднення студэнцкіх атрадаў і пашырае паўнамоцтвы мясцовай вертыкалі. "Безумоўна, такое рашэнне дасць магчымасць задаволіць запыты найбольшай колькасці работадаўцаў, асабліва ў летні перыяд. А для нас - гэта магчымасць сфарміраваць найбольшую колькасць атрадаў і, самае галоўнае, прадаставіць работу для большай колькасці дзяцей. Акрамя таго, гэты нарматыўна-прававы акт афіцыйна замацоўвае магчымасць праходжання ў студэнцкім атрадзе вучэбнай і вытворчай практыкі па спецыяльнасці, якую атрымлівае студэнт. Для нас таксама важна, што ўказам адрэгуляваны механізм пераразмеркавання саюзам моладзі ў рэгіёны грашовых сродкаў, атрыманых ад прымаючых арганізацый на развіццё дзейнасці студэнцкіх атрадаў", - удакладніў Алег Дзікун.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі