ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2013, 10:18

Другі этап беларуска-расійскай штабной трэніроўкі органаў ваеннага кіравання УС пачаўся ў Мінску

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску пачаўся другі этап сумеснай штабной трэніроўкі органаў ваеннага кіравання ўзброеных сіл Беларусі і Расіі на тэму "Падрыхтоўка і прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

На працягу трох дзён прадстаўнікі ваенных ведамстваў дзвюх дзяржаў прадоўжаць адпрацоўку пытанняў сумеснага планавання прымянення войскаў на аснове вопыту ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы. З расійскага боку ў трэніроўцы прымаюць удзел афіцэры Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Першы этап штабной трэніроўкі прайшоў таксама ў Мінску, у сакавіку гэтага года. Як адзначылі ў Мінабароны, трэніроўка з'яўляецца лагічным прадаўжэннем комплексу сумесных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі, накіраваных на павышэнне аператыўнай сумяшчальнасці органаў ваеннага кіравання дзвюх дзяржаў, якія прымаюць удзел у сумесным стратэгічным вучэнні "Захад-2013", што пройдзе на тэрыторыі Беларусі ў верасні 2013 года. Цяпер зацверджана задума і ажыццяўляецца распрацоўка плана правядзення вучэння.

У Мінабароны Беларусі асабліва падкрэслілі, што правядзенне на тэрыторыі нашай краіны стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2013" не з'яўляецца пагрозай іншым дзяржавам, будзе садзейнічаць умацаванню агульнай сістэмы ваеннай бяспекі і павышэнню магчымасцей па абароне Саюзнай дзяржавы.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі