Поўная версія

Дэпутаты 10 кастрычніка разгледзяць у першым чытанні папраўкі ў законы па аплаце працы бюджэтнікаў

Грамадства 09.10.2019 | 12:28
Фота з архіва
Фота з архіва

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты на чарговым пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў разгледзяць у першым чытанні змяненні ў законы па пытаннях аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Усяго на парадку дня 18 пытанняў. "У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець папраўкі ў законы аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, аб Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжа, аб племянной справе ў жывёлагадоўлі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Другое чытанне чакаюць змяненні ў законы аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі, аб пажарнай бяспецы. У двух чытаннях будуць разгледжаны папраўкі ў Крымінальны кодэкс.

Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя шэрага міжнародных дагавораў, у тым ліку беларуска-кітайскага міжурадавага пагаднення аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў. У Авальнай зале будзе прадстаўлены пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года.

Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць два дэкрэты Прэзідэнта, у тым ліку той, які прадугледжвае змяненні ў дэкрэт нумар 3 ад 20 сакавіка 1998 года "Аб прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь".-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія