Поўная версія

Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 9 кастрычніка

Грамадства 08.10.2019 | 14:34
Фота з архіва
Фота з архіва

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 9 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 6-11 м/с з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 9-15 градусаў цяпла.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія