Поўная версія

Дажджы і да 15 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў гэтыя выхадныя

Грамадства 06.11.2019 | 11:24
Фота з архіва
Фота з архіва

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і да 15 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў вялікія выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні ў Беларусі ўстанавілася анамальна цёплае надвор'е. У вялікія выхадныя тэмпература паветра таксама буде вышэйшая за кліматычную норму", - сказалі ў Белгідрамеце.

У чацвер, 7 лістапада, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай па поўначы краіны магчымы мокры снег. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу будзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, днём - 7-13 градусаў цяпла.

У пятніцу, 8 лістапада, у начны і ранішні час месцамі ў паўднёвых і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў цяпла, пры праясненнях - да мінус 2 градусаў. Днём будзе 7-13 градусаў цяпла.

У суботу, 9 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе пры праясненнях - да мінус 2, па поўдні будзе плюс 8-9 градусаў. Днём чакаецца 6-12 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах - плюс 13-15 градусаў.

У нядзелю, 10 лістапада, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль, днём - 9-15 градусаў цяпла.

У панядзелак, 11 лістапада, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 5-12 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - да плюс 14 градусаў.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва ЦВК: яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах-2016
Учора 19:29
Беларусь займае 2-е месца сярод краін СНД па колькасці студэнтаў
Учора 18:45
Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў
Учора 16:26
Міхаіл Русы ў час прыёму грамадзян Русы: на месцах з грамадзянамі трэба працаваць асабіста, а не перадаваць дакументы з кабінета ў кабінет
Учора 15:47
ФПБ з 15 лістапада будзе маніторыць выкананне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах
Учора 14:41
Беларусь ініцыюе змяненне дагавора з Расіяй аб узаемных намаганнях у ахове граніцы
Учора 14:30
Фота з архіва Цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня
Учора 12:10
Зась: набыццё знішчальнікаў Су-30СМ паклала пачатак паэтапнаму пераўзбраенню ВПС Беларусі
Учора 10:10
Кіраўнікі дзяржорганаў у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян
13 Лістапад, 19:55
Поўная версія