Поўная версія

Дажджы будуць садзейнічаць фарміраванню ўраджаю позніх сельгаскультур - Белгідрамет

Грамадства 14.08.2019 | 12:47
Фота з архіва
Фота з архіва

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, якія чакаюцца ў бліжэйшы час, будуць садзейнічаць фарміраванню ўраджаю позніх сельскагаспадарчых культур, але пры гэтым ускладняць правядзенне ўборачных работ, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вільгацезабяспечанасць кукурузы, бульбы, караняплодаў і траў на большасці тэрыторыі Беларусі добрая ў сувязі з дажджамі. У шэрагу раёнаў Віцебскай і на поўначы Магілёўскай абласцей вільгацезапасы ў глебе застаюцца павышанымі. Лішак вільгаці стварае перадумовы для развіцця хвароб на бульбяных пасадках.

Моцныя дажджы павялічылі плошчы пераўвільготненых зямель у паўночна-ўсходняй частцы краіны. У раёнах з пераўвільгатненнем глебы ўскладнена правядзенне ўборкі збожжавых каласавых культур, церабленне лёну, нарыхтоўка кармоў. Пры гэтым з-за нераўнамернага размеркавання ападкаў пераважна ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі адзначаецца няхватка глебавай вільгаці, а ў шэрагу раёнаў Гродзенскай вобласці запасы прадукцыйнай вільгаці заставаліся нізкімі. На такіх плошчах аграметэаралагічнае становішча для фарміравання ўраджаю позніх сельскагаспадарчых культур даволі складанае.

"Кароткачасовыя дажджы, якія чакаюцца ў бліжэйшы час, у асобныя дні месцамі моцныя, папоўняць вільгацезапасы ў глебе практычна паўсюдна. Вільгацезабяспечанасць позніх культур у заходніх і паўднёва-заходніх раёнах краіны палепшыцца. Разам з тым дажджы ўскладняць правядзенне ўборачных работ, на плошчах з пераўвільгатненнем будзе ўскладнена апрацоўка глебы пад азімую сяўбу", - сказалі ў Белгідрамеце.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
На сталічных прадпрыемствах актыўна рэалізуюцца ініцыятывы Беларускага саюза жанчын - Шчоткіна
Учора 19:55
Качанава: для развіцця кожнага раёна неабходна рабіць стаўку на перспектыўныя кропкі росту
Учора 18:05
Апарат Савета Міністраў дастойна выконвае пастаўленыя задачы - Румас
Учора 15:39
Фота з архіва Акцыя "Увага - дзеці!" стартуе ў Беларусі 25 жніўня
Учора 15:07
Больш за 8 млн электронных рэцэптаў аформлена з пачатку года ў Беларусі
Учора 10:40
Сайт перапісу насельніцтва Беларусі пачне працаваць з поўначы 4 кастрычніка
22 Жнівень, 17:12
Фота з архіва Плата за карыстанне школьнымі падручнікамі ў новым навучальным годзе складзе Br12,75
22 Жнівень, 16:19
Польшча спадзяецца правесці Еўрапейскія гульні гэтак жа добра, як і Беларусь - Тарлецкі
22 Жнівень, 15:28
Сляды крыніц рассылкі непраўдзівых паведамленняў аб небяспецы вядуць за межы Беларусі - МУС
22 Жнівень, 14:52
Поўная версія