Поўная версія

ДАІ ў выхадныя ўзмоцніць кантроль на дарогах Беларусі

Грамадства 16.08.2019 | 16:01
Фота з архіва
Фота з архіва

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя ў гэтыя выхадныя, 17-18 жніўня, узмоцніць кантроль на дарогах краіны. Спецыяльныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ МУС.

Асаблівую ўвагу ўдзеляць выяўленню выпадкаў, калі за руль садзяцца п'яныя вадзіцелі, бяспраўнікі. "Інспектары арыентаваны на спыненне грубых парушэнняў ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху, у тым ліку веласіпедыстамі. У сферы павышанай увагі будуць і вадзіцелі, якія не выконваюць правілы манеўравання, абгону і праезду пешаходных пераходаў", - дадалі ва УДАІ МУС.

У нядзелю, 18 жніўня, стартуе прафілактычная акцыя "Маленькі пасажыр - вялікая адказнасць!". Увесь тыдзень, па 24 жніўня, ДАІ асабліва будзе сачыць за выкананнем патрабаванняў бяспечнай перавозкі дзяцей.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія