Поўная версія

Дадатак для ЖКГ прызнаны лепшым на хакатоне EPAM і дзяржорганаў

Грамадства 20.05.2019 | 18:37

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадатак для сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі перамог на хакатоне сацыяльна значных праектаў EPAM Engineering Jam, арганізаваным 18-19 мая сумесна з Паркам высокіх тэхналогій, Мінсувязі і іншымі беларускімі дзяржорганамі, паведамілі БЕЛТА ў EPAM.

Гэту распрацоўку можна назваць "Uber для ЖКГ" - яна прадастаўляе магчымасць выклікаць сантэхніка, электрыка або іншага майстра ў зручны для заказчыка час праз дадатак. З яго дапамогай таксама можна атрымаць актуальныя кантактныя даныя ўсіх арганізацый, якія абслугоўваюць канкрэтны дом, убачыць, калі будзе капрамонт.

Другое месца ў каманды, якая распрацоўвала сістэму рэгулявання паветра для дыхальных апаратаў са сціснутым паветрам, яна можа быць выкарыстана МНС, трэцяе - у распрацоўшчыкаў экалагічнай карты Мінска.

Незалежна ад занятага месца ўсе ўдзельнікі змогуць прадоўжыць над сваімі рашэннямі сумесна з дзяржорганамі або выступіць у ролі кансультантаў. Напрацоўкі будуць бязвыплатна перададзены ў зацікаўленыя дзяржорганы.

Першы EPAM Engineering Jam прайшоў у лістападзе 2018 года. Тады каманды рэалізавалі ідэі для ДАІ, "Белавія", НАН і Офіса па правах людзей з інваліднасцю.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва Белгідрамет расказаў аб экалагічнай абстаноўцы ў I паўгоддзі
19 Ліпень, 19:34
Беларускія каманды адпраўляюцца на Армейскія міжнародныя гульні
19 Ліпень, 18:40
У Беларусі ў І паўгоддзі пабудавана 19,3 тыс. кватэр, больш за трэць уведзенага жылля - для маючых патрэбу
19 Ліпень, 18:02
Фота з архіва Цёплае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня
19 Ліпень, 15:13
Тэмпература паветра ў Беларусі ў I паўгоддзі была на 2,3 градуса вышэйшая за норму
19 Ліпень, 15:02
У БДПУ на некаторыя спецыяльнасці конкурс дасягае 10 чалавек на месца
19 Ліпень, 12:37
Зацверджана інструкцыя, якая вызначае паўнамоцтвы ДФР КДК у пытаннях карэкціроўкі падатковай базы
19 Ліпень, 12:28
Міністэрства аховы здароўя прадаўжае работу па пераходзе галіны на новую сістэму аплаты працы з 2020 года
19 Ліпень, 10:38
Пракуратура ўзяла на кантроль выкананне інвестпраграм па будаўніцтве сацыяльна значных аб'ектаў
19 Ліпень, 09:42
Поўная версія