Поўная версія

Да 29 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 9 верасня

Грамадства 09.09.2019 | 09:52
Фота з архіва
Фота з архіва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 9 верасня чакаецца да 29 градусаў цяпла. Небяспечных і неспрыяльных з'яў надвор'я сіноптыкі не прагназуюць, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Паводле даных сіноптыкаў, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні: уначы слабы, удзень умераны, па захадзе - парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла. У сярэдзіне дня будзе плюс 23-29 градусаў.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія