Поўная версія

Да +23 чакаецца па поўдні Беларусі 15 кастрычніка

Грамадства 14.10.2019 | 13:02
Фота з архіва
Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 23 градусаў цяпла чакаецца па поўдні Беларусі 15 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-ўсходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, удзень - ад плюс 12 па поўначы да 23 градусаў цяпла па поўдні краіны.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія