Поўная версія

Да +22°С чакаецца ў Беларусі 17 кастрычніка

Грамадства 16.10.2019 | 12:07
Фота з архіва
Фота з архіва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераменная воблачнасць і да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 17 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы месцамі, удзень па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні 5-10 м/с, удзень у асобных раёнах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 13-19, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 20-22 градусаў цяпла.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія