Поўная версія

Да +20 чакаецца па поўдні Беларусі ў выхадныя

Грамадства 10.10.2019 | 14:11
Фота з архіва
Фота з архіва

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 20 градусаў цяпла чакаецца па поўдні Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У сярэдзіне тыдня заходнія патокі ў атмасферы прынеслі ў Беларусь цёплае вільготнае паветра атлантычнага паходжання. Тэмпературны фон павысіўся і наблізіўся да кліматычнай нормы", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 11 кастрычніка, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса. Уначы на значнай частцы тэрыторыі, удзень у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-9 градусаў вышэй за нуль, удзень - 9-15 градусаў цяпла.

У суботу, 12 кастрычніка, атлантычны цыклон, які будзе перамяшчацца на поўнач Беларусі, абумовіць ветранае надвор'е. Пераважна па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы па паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 11-18 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 20.

У нядзелю, 13 кастрычніка, надвор'е пачне паляпшацца, кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ў асобных раёнах краіны. Уначы месцамі захаваецца парывісты вецер, удзень ён аслабее. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 11-18 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 20.

"У пачатку наступнага тыдня ўзмоцніцца ўплыў антыцыклону з Заходняй Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў і па-вераснёўску цёпла", - адзначылі ў Белгідрамеце. У панядзелак, 14 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, удзень - 15-22 градусы цяпла.

У аўторак, 15 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі па Беларусі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 15-22 градусы цяпла, па паўночным усходзе - плюс 12-14.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія