Поўная версія

Да +13°С чакаецца ў Беларусі 16 лістапада

Грамадства 15.11.2019 | 13:04
Фота з архіва
Фота з архіва

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 13 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў суботу, 16 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі, паводле даных сіноптыкаў, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах пройдуць дажджы, удзень будзе пераважна без ападкаў. Месцамі туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў цяпла, пры праясненнях будзе ад нуля да мінус 1. Удзень прагназуецца плюс 6-11, у паўднёва-заходніх раёнах чакаецца да 13 градусаў цяпла.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія