Поўная версія

Да 12 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 18 лістапада

Грамадства 17.11.2019 | 18:27
Фота з архіва
Фота з архіва

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 12 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў панядзелак, 18 лістапада, пераважна без ападкаў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У наступныя суткі, паводле даных сіноптыкаў, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, удзень парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, у заходніх раёнах прагрэецца да 8-9 градусаў. Днём прагназуецца плюс 4 па ўсходзе краіны, у паўднёва-заходніх раёнах чакаецца да 12 градусаў цяпла.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія