Поўная версія

Будаўнічая галіна Беларусі забяспечыць увод у 2019 годзе 4 млн кв. м жылля - Кухараў

Грамадства 12.08.2019 | 11:30
Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўнічая галіна Беларусі забяспечыць увод у 2019 годзе 4 млн кв. м жылля, з якіх з дзяржаўнай падтрымкай - 1 млн 60 тыс. кв. м. Адпаведныя планы, прадугледжаныя пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года нумар 987, у эфіры тэлеканала СТБ пацвердзіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў, паведамляе БЕЛТА.

"Мы робім значны ўпор на развіццё індывідуальнага жылля, панэльнага домабудавання, - адзначыў віцэ-прэм'ер. - Што датычыцца дзяржпадтрымкі, то яе ўзровень зніжаць не збіраемся", - сказаў віцэ-прэм'ер.

"Крытэрыі (атрымання дзяржпадтрымкі. - Заўвага БЕЛТА) прапісаны заканадаўча. Нядаўна ўнесены змяненні ва ўказ нумар 240, якім пашыраны пералік грамадзян, якія могуць атрымліваць дзяржпадтрымку. Дзяржава будзе падтрымліваць грамадзян, ствараць умовы для будаўніцтва жылля", - падкрэсліў Уладзімір Кухараў.

Паводле даных Мінбудархітэктуры, у студзені - чэрвені 2019 года ў Беларусі пабудавана больш за 1,7 млн кв. м жылля. З іх для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, - больш за 635 тыс. кв. м, у тым ліку амаль 440 тыс. кв. м для тых, хто ажыццяўляе будаўніцтва з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі. Для шматдзетных сем'яў пабудавана 3049 кватэр. Да канца 2019 года стаіць задача ўзвесці для гэтай катэгорыі грамадзян 12 тыс. кватэр.

Віцэ-прэм'ер таксама расказаў аб планах паступова павялічваць будаўніцтва арэнднага жылля. У прыватнасці Дырэктывай нумар 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны" прадугледжаны ўвод у эксплуатацыю не менш як 135 тыс. кв. м такога жылля ў год, у тым ліку будуемага за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў - не менш як 90 тыс. кв. м. "Мы, вядома, бачым, што арэнднае жыллё запатрабавана, і прыкладаем усе намаганні, у тым ліку па стварэнні ўмоў для прадпрыемстваў і арганізацый, каб яны будавалі жыллё для сваіх работнікаў, - сказаў ён. - Бюджэтны складнік - гэта добра. Але сёння і прадпрыемствы могуць калі не цалкам будаваць дом, то, па меншай меры, ствараць кааператывы і разам з некалькімі прадпрыемствамі будаваць для сваіх работнікаў. Мы працуем у гэтым напрамку і будзем павялічваць будаўніцтва арэнднага жылля".-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія