ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 13 жніўня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2020, 16:23

Больш за 353 тыс. дзяцей у Беларусі выхоўваюцца ў шматдзетных сем'ях

Фота з архіва
Фота з архіва

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 353 тыс. дзяцей у Беларусі выхоўваюцца ў шматдзетных сем'ях, заявіла журналістам начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павялічваецца колькасць шматдзетных сем'яў у краіне. Калі, паводле даных перапісу 2009 года, у нас пражывалі 62,5 тыс. шматдзетных сем'яў, то сёння ўжо больш за 108 тыс. Гэта вельмі пазітыўны трэнд, які сведчыць аб тым, што палітыка дзяржавы, накіраваная на падтрымку шматдзетных сем'яў, дае свой вынік. Самая шматдзетная вобласць - Брэсцкая. У цэлым у шматдзетных сем'ях у нас сёння выхоўваюцца больш за 353 тыс. дзяцей, або фактычна 19 працэнтаў ад агульнай колькасці дзяцей", - расказала Марына Арцёменка.

Паводле яе слоў, у мінулым годзе ў Беларусі нарадзіліся 87,6 тыс. дзяцей. Пры гэтым павышаецца доля другіх і наступных дзяцей. "Больш за 60 працэнтаў дзяцей у нас нарадзіліся другімі і наступнымі", - адзначыла начальнік упраўлення.

Марына Арцёменка падкрэсліла: у Беларусі, як і ў большасці еўрапейскіх дзяржаў, адзначаецца павелічэнне ўзросту заключэння шлюбу. "Калі ў 2009 годзе ў нас упершыню заключалі шлюб жанчыны ва ўзросце 24,2 года, мужчыны - у 26,4 года, то ў 2019-м сярэдні ўзрост заключэння першага шлюбу павялічыўся прыкладна на два гады і склаў для жанчын 26,1 года, для мужчын - 28,3. Адпаведна, павышаецца ўзрост мацярынства. Сярэдні ўзрост мам пры нараджэнні дзіцяці ў 2019 годзе склаў 29,6 года. Пры нараджэнні першага дзіцяці ён крыху ніжэйшы - 26,8, што амаль на 2,5 года больш, чым 10 гадоў таму. У сярэднім узрост мацярынства штогод павялічваецца на тры месяцы", - дадала Марына Арцёменка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі