ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 13 жніўня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2020, 11:50

Больш як 18 тыс. карыстальнікаў зарэгістраваліся на партале рэйтынгавай ацэнкі дзяржарганізацый

Фота з архіва
Фота з архіва

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 18 тыс. карыстальнікаў зарэгістраваліся на партале рэйтынгавай ацэнкі дзяржарганізацый, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Таксама на партале ўжо зарэгістравана амаль 12,5 тыс. арганізацый. Ён даступны па адрасе качество-услуг.бел, для зручнасці карыстальнікаў створана мабільная версія.

Грамадзяне могуць ацаніць эфектыўнасць работы дзяржорганаў і арганізацый па 5-бальнай шкале па некалькіх крытэрыях. Гэта прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі, даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі, выкананне тэрміну прадастаўлення паслугі, ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў.

"Мэта такога механізма зваротнай сувязі дзяржавы і грамадства - павышэнне эфектыўнасці работы з грамадзянамі, якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва і адкрытасці дзяржаўных органаў і арганізацый", - растлумачылі ў міністэрстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі