Поўная версія

Бюджэт на ахову здароўя ў Беларусі ў 2020 годзе павялічыцца на 27 працэнтаў

Грамадства 30.08.2019 | 09:00
Фота з архіва
Фота з архіва

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2020 годзе бюджэт на ахову здароўя павялічыцца на 27 працэнтаў. Аб гэтым у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, паведамляе БЕЛТА.

"Па Міністэрстве аховы здароўя бюджэт на наступны год сфарміраваны з каэфіцыентам 1,27. Фактычна на 27 працэнтаў павялічваецца фінансаванне, нягледзячы на тое, што ёсць пэўныя эканамічныя цяжкасці, якія звязаны са знешняй кан'юнктурай рынку, запаволеннем сусветнай эканомікі. Кіраўніцтва краіны даказвае, што на медыцыне эканоміць не будуць. Мы хочам, каб кожны ўкладзены рубель дайшоў да пацыента", - сказаў кіраўнік ведамства.

Ён таксама падкрэсліў, што здароўе чалавека на 40-50 працэнтаў залежыць ад генетыкі, на 40 працэнтаў - ад ладу жыцця і толькі на 10-15 працэнтаў - ад медыцынскага абслугоўвання. "Калі чалавек 40 працэнтаў часу займаецца тым, што губіць сваё здароўе, нам будзе цяжка гэта перабіць", - рэзюмаваў Уладзімір Каранік.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія