Поўная версія

Бязвізавы рэжым не ўплывае на крымінагенную абстаноўку ў Беларусі - МУС

Грамадства 24.09.2018 | 09:04
Фота з архіва
Фота з архіва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы рэжым не ўплывае на крымінагенную абстаноўку ў Беларусі, паведаміў начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун у эфіры тэлеканала АНТ, інфармуе БЕЛТА.

"Беларусь прыкладае вялікія намаганні па выяўленні нелегальных мігрантаў і каналаў нелегальнай міграцыі. МУС пастаянна маніторыць міграцыйны паток, і пэўная лібералізацыя (візавага рэжыму. - Заўвага БЕЛТА) не прывяла да росту злачыннасці і правапарушэнняў з боку гэтай катэгорыі грамадзян", - адзначыў Аляксей Бягун.

Для таго каб мінімізаваць рызыкі, звязаныя з бязвізавым рэжымам, МУС прымае прафілактычныя і арганізацыйныя меры сумесна з зацікаўленымі. У прыватнасці, ведамства ўзаемадзейнічае з расійскімі калегамі і пастаянна маніторыць персанальныя даныя асоб, якія перасякаюць граніцу. Гэта дае магчымасць зняць заклапочанасць МУС Расіі наконт магчымага пранікнення нелегальных мігрантаў у іх краіну.

Аляксей Бягун пацвердзіў, што ў Беларусі па-ранейшаму затрымліваюць нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Еўрасаюз па карце футбольных балельшчыкаў чэмпіянату свету па футболе, што праходзіў у Расіі 14-15 ліпеня. "Расія прадоўжыла рэжым бязвізавага знаходжання для гэтых грамадзян да 1 студзеня 2019 года. Але ў Беларусі для іх устаноўлены візавы рэжым уезду і знаходжання. Таму ў пунктах пропуску і па-за імі МУС рэгулярна выяўляе групы балельшчыкаў і адпраўляе іх у тую краіну, якая дапускае для іх рэжым бязвізавага знаходжання", - сказаў на заканчэнне Аляксей Бягун.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія