Поўная версія

"Белавія" прапануе пасажырам выбраць месца ў самалёце за дадатковую плату

Грамадства 03.10.2019 | 18:27

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" прапануе пасажырам новую паслугу - папярэдні выбар месца ў салоне самалёта. Гэта можна зрабіць на сайце авіякампаніі ў час або пасля куплі білета, паведаміла БЕЛТА спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Настасся Бакіноўская.

Сэрвіс папярэдняга выбару месцаў, які выкарыстоўвае большасць замежных авіякампаній, дасць магчымасць пасажырам загадзя забраніраваць месцы з павялічанай адлегласцю паміж радамі крэслаў (напрыклад, рады каля аварыйных выхадаў і першыя рады эканом-класа), якія раней не былі даступныя для анлайн-браніравання. Гэта новая паслуга, якая будзе прадастаўляцца дадаткова да ўжо існуючай магчымасці бясплатнага выбару месца ў працэсе анлайн-рэгістрацыі на сайце авіякампаніі.

На гэты момант дадатковая паслуга запушчана ў тэставым рэжыме. Пакуль яна будзе даступная на рэгулярных рэйсах у (з) Алматы, Нур-Султан, Ашхабад, Баку, Барселону, Батумі, Ерэван, Жэневу, Ларнаку, Лондан, Парыж, Тбілісі. Як чакаецца, у хуткім часе пасажыры змогуць выбіраць месцы на ўсіх рэйсах авіякампаніі.

Кошт дадатковай паслугі вар'іруецца ад 5 да 30 еўра і залежыць ад размяшчэння месца ў салоне самалёта. Для ўдзельнікаў праграмы "Белавія Лідар" залатога ўзроўню і пасажыраў бізнес-класа паслуга бясплатная. "У выпадку тэхнічнай немагчымасці прадаставіць месца аплачанай катэгорыі авіякампанія кампенсуе поўны кошт паслугі", - запэўніваюць у "Белавія". Падрабязныя ўмовы аказання паслугі размешчаны на сайце авіяперавозчыка.

У авіякампаніі звяртаюць увагу, што паслуга выбару месца будзе актыўная да 24 гадзін да вылету рэйса. Пасля названага часу ўсе астатнія месцы становяцца даступныя для рэгістрацыі бясплатна, за выключэннем месцаў з павялічанай адлегласцю паміж радамі, а таксама месцаў у пачатку салона эканамічнага класа. Для іх магчымасць скарыстацца платным выбарам застаецца да трох гадзін да вылету рэйса. Непрададзеныя месцы названых катэгорый будуць даступныя для рэгістрацыі на стойцы ў аэрапорце бясплатна.

У "Белавія" адзначаюць, што авіякампанія ўкараняе новыя дадатковыя паслугі ў супрацоўніцтве з Sabre Corporation - вядучым пастаўшчыком тэхналогій для сусветнай індустрыі турызму і падарожжаў. "Паслуга па папярэднім выбары месцаў укаранёна ў рамках рэалізацыі планаў па паступовым пераходзе да тарыфных брэндаў, што дасць магчымасць прапаноўваць пасажырам больш нізкія тарыфы за кошт рознага набору прадастаўляемых паслуг", - адзначылі ў "Белавія".-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Зубры ў Белавежскай пушчы. Фота з архіва Белавежская пушча ўвайшла ў топ мясцін для падарожжаў у 2020 годзе ад National Geographic
Учора 19:55
Каштоўнасць жыцця павінна быць прыярытэтам і наймальнікаў, і работнікаў - дзяржінспекцыя працы
Учора 17:56
КДК арганізаваў гарачыя лініі па пытаннях бяспечнага знаходжання дзяцей у школах
Учора 15:01
Фота з архіва Прэс-канферэнцыя аб заканадаўстве ў сферы будаўнічай дзейнасці пройдзе ў БЕЛТА 21 лістапада
Учора 13:35
Нацкамісія па правах дзіцяці будзе практыкаваць выезды на месцы для вырашэння праблемных пытанняў
Учора 13:20
Моцны вецер і мінусавая тэмпература чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні
Учора 13:12
СК Беларусі і American Express будуць абменьвацца данымі аб кіберзлачынствах
Учора 12:49
Імёны амаль 620 чалавек знаходзяцца ў банку даных таленавітай моладзі Беларусі
Учора 10:01
Марзалюк аб сюжэце "Еўраньюс": няправільна выкарыстоўваць эпатажныя, беспадстаўныя заявы
19 Лістапад, 16:59
Поўная версія