Поўная версія

Беларускую мову лічаць роднай 5 млн. 58 тыс. жахароў Беларусі

Грамадства 20.02.2012 | 17:08
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных перапісу насельніцтва, беларускую мову назвалі роднай 5 млн. 58 тыс. чалавек, або больш як палавіна жыхароў нашай краіны. Сярод беларусаў мову сваёй нацыянальнасці лічыць роднай крыху больш як 60 працэнтаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

Пры перапісе насельніцтва Беларусі 2009 года ў якасці роднай улічвалася мова, якую сам рэспандэнт лічыў роднай або мова, засвоеная ім першай у раннім дзяцінстве. Паводле даных перапісу насельніцтва, назвалі роднай мову сваёй нацыянальнасці 60 працэнтаў жыхароў краіны, аднак звычайна размаўляюць на ёй дома - 30 працэнтаў насельніцтва. Разам з тым большая частка насельніцтва нашай дзяржавы (70 працэнтаў) аддаюць перавагу размове на рускай мове, на якой размаўляюць 96 працэнтаў рускіх, 88 працэнтаў украінцаў, 70 працэнтаў беларусаў, 51 працэнт палякаў. Беларускую мову ў якасці размоўнай выкарыстоўваюць 23 працэнты насельніцтва. Толькі 26 працэнтаў беларусаў гавораць дома на беларускай мове, у якасці размоўнай яе выкарыстоўваюць 41 працэнт палякаў, пражываючых у Беларусі.

Лінгвістычныя характарыстыкі жыхароў розных рэгіёнаў рэспублікі адрозніваюцца. Так, напрыклад, у Мінскай вобласці каля 70 працэнтаў насельніцтва ў якасці роднай мовы назвалі беларускую, у той час як у Мінску гэту мову роднай лічаць толькі 35 працэнтаў насельніцтва і размаўляюць на ёй толькі 6 працэнтаў жыхароў сталіцы. У астатніх рэгіёнах роднай мовай лічаць беларускую больш як 50 працэнтаў жыхароў.

У 2011/2012 навучальным годзе ў групах устаноў дашкольнай адукацыі выхавальнікі размаўляюць на беларускай мове больш як з 45 тыс. дашкольнікамі, што складае 12 працэнтаў дзяцей, якія наведваюць установы дашкольнай адукацыі. У гэтым навучальным годзе ў дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі на беларускай мове вывучаюць усе прадметы каля 164 тыс. навучэнцаў (18 працэнтаў усіх школьнікаў). Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на пачатак 2011/2012 навучальнага года на рускай і беларускай мове навучалася 23 тыс. навучэнцаў (14 працэнтаў усіх навучэнцаў), на беларускай мове - 1,6 тыс. навучэнцаў (каля 1 працэнта). На пачатак 2011/2012 навучальнага года ва ўстановах вышэйшай адукацыі на рускай і беларускай мовах навучалася 164,2 тыс. студэнтаў (37 працэнтаў усіх студэнтаў), на беларускай мове - 4,2 тыс. студэнтаў (0,9 працэнта).

Паводле статыстычных даных, у 2010 годзе ў рэспубліцы было выпушчана 11 тыс. 40 найменняў кніг і брашур тыражом больш як 43 млн. экзэмпляраў, з іх 951 друкаваная адзінка (каля 9 працэнтаў усіх найменняў) - на беларускай мове гадавым тыражом 4 млн. экзэмпляраў.

У рэспубліцы расце колькасць найменняў часопісаў і іншых перыядычных выданняў. У 2010 годзе іх было выдадзена 885 адзінак гадавым тыражом больш як 59 млн. экзэмпляраў. Колькасць часопісаў і іншых перыядычных выданняў, выдаваемых на беларускай мове, склала 147 друкаваных адзінак (больш як 16 працэнтаў ад іх агульнай колькасці) з гадавым тыражом 3,2 млн. экзэмпляраў. У 2010 годзе выдадзена 713 найменняў газет, на беларускай мове - 185 найменняў газет (26 працэнтаў). Гадавы тыраж газет склаў 510,3 млн. экзэмпляраў, пры гэтым больш як чвэрць тыражу выходзіла на беларускай мове. Разавы тыраж газет склаў 8,1 млн. экзэмпляраў, з іх 1,2 млн. экзэмпляраў - на беларускай мове.

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай краіне дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца беларуская і руская мова. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дае кожнаму грамадзяніну нашай краіны права карыстацца роднай мовай і выбіраць мову зносін.
Навіны рубрыкі Грамадства
Узнагароды спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў уручылі ў БДУ
24 Травень, 17:55
Беларусь і Расія могуць стварыць дыскусійную пляцоўку па прыкладзе "Пецярбургскага дыялогу"
24 Травень, 17:43
Шоу з эфектамі дапоўненай рэальнасці ўбачаць гледачы на цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў
24 Травень, 15:21
Людміла Дабрыніна. Фота з архіва Законапраект аб плацежных сістэмах і паслугах плануецца ўнесці ў Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе
24 Травень, 14:09
Больш за 100 удзельнікаў аб'яднала летняя школа журналістыкі на Беларускім міжнародным медыяфоруме
24 Травень, 12:36
У Беларусі рыхтуецца праграма будаўніцтва індывідуальнага жылля індустрыяльным спосабам
24 Травень, 12:13
Фота з архіва Міністэрства аховы здароўя мае намер спрасціць сістэму надбавак і даплат медыкам
24 Травень, 10:05
Эстафету агню ІІ Еўрапейскіх гульняў сустрэлі на БелАЭС
23 Травень, 19:55
Качанава па даручэнні Прэзідэнта сустрэлася ў Магілёве з прадстаўнікамі цыганскай дыяспары
23 Травень, 18:20
Поўная версія