ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 11 красавіка 2021
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2015, 12:09

Беларускія сістэмы залпавага агню "Паланэз" плануецца паставіць на ўзбраенне ў 2016 годзе - Раўкоў

13 мая, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Новыя беларускія ракетныя сістэмы залпавага агню "Паланэз" плануецца паставіць на ўзбраенне ў 2016 годзе, паведаміў сёння журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Міністр пакуль не сказаў, ці задзейнічаюць гэтыя сістэмы ў будучым для вучэнняў у самой Беларусі ці гэта адбудзецца на палігоне Ашулук у Расіі. Пытанне прапрацоўваецца.

Рэактыўная сістэма залпавага агню вялікай далёкасці "Паланэз" створана айчыннымі арганізацыямі абароннага сектара эканомікі і адпавядае лепшым сусветным аналагам. Кожная баявая машына гэтай сістэмы здольна адначасова нанесці кропкавы ўдар па васьмі цэлях на далёкасці большай як 200 км. Шасі баявых і транспартна-зараджальных машын РСЗА "Паланэз" выраблены на Мінскім заводзе колавых цягачоў.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі