Поўная версія

Беларускія школьнікі заваявалі золата на турніры юных матэматыкаў у Барселоне

Грамадства 09.07.2019 | 20:00

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія школьнікі сталі ўладальнікамі залатых і сярэбраных медалёў на XI Міжнародным турніры юных матэматыкаў у Барселоне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БДУ.

Беларусь на турніры прадстаўлялі дзве зборныя. Адна з іх заняла першае месца, падзяліўшы перамогу са школьнікамі з Францыі. У яе склад увайшлі ліцэісты БДУ, вучні з гімназій нумар 29, 41, 75 Мінска і гімназіі нумар 71 Гомеля. Другая каманда заваявала сярэбраныя медалі. Навуковымі кіраўнікамі беларускіх зборных выступілі супрацоўнікі і студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі (ФПМІ) БДУ.

У XI Міжнародным турніры юных матэматыкаў прымалі ўдзел 15 каманд з 10 краін: Беларусі, Балгарыі, Германіі, Грузіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Тайланда, Украіны і Францыі. "Інтэлектуальнае спаборніцтва ўключала некалькі матэматычных баёў, дзе каманды прэзентавалі свае даследаванні па прапанаваных заданнях і выступалі ў ролі апанентаў для іншых удзельнікаў", - растлумачылі ў прэс-службе.

За ўсе гады выступлення ў турніры на рахунку беларускіх каманд 15 медалёў: 7 залатых, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя. Гэта лепшы вынік сярод усіх краін-удзельніц.

Адным з заснавальнікаў і арганізатараў турніру юных матэматыкаў выступае ФПМІ БДУ.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія