Поўная версія

Беларуская мытня атрымала тэхніка-эканамічную дапамогу Кітая

Грамадства 17.05.2019 | 10:28
Янь Дун уручае сімвалічны ключ Мікалаю Свірыду
Янь Дун уручае сімвалічны ключ Мікалаю Свірыду

17 мая, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларуская мытня атрымала тэхніка-эканамічную дапамогу ад урада КНР. Цырымонія перадачы высокатэхналагічнага абсталявання адбылася 16 мая ў транспартна-лагістычным цэнтры "Мінск-Белмытнясэрвіс-2", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская мытня ставіць перад сабой канкрэтную і важную задачу - хутка і якасна ажыццяўляць мытны кантроль, пры гэтым забяспечваць максімальную бяспеку. Выкарыстанне ў гэтай справе тэхнічных сродкаў мытнага кантролю займае адно з ключавых месцаў. Дзякуючы ўзаемадзеянню з КНР арсенал тэхнічных сродкаў кантролю беларускай мытні папоўніўся 49 сучаснымі прыборамі", - сказаў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Мікалай Свірыд.

У іх ліку - мабільны інспекцыйна-надглядны комплекс (ІНК), дзевяць сістэм інспекцыі багажу з функцыяй аўтаматычнага вызначэння наркатычных і выбуховых рэчываў, 33 пераносныя і шэсць настольных дэтэктараў вытворчасці кітайскай кампаніі Nuctech для выяўлення слядоў наркатычных і выбуховых рэчываў. З дапамогай новага ІНК, які дае магчымасць праводзіць мытны кантроль тавараў без неабходнасці адкрыцця транспартных сродкаў і пашкоджання ўпакоўкі, можна будзе прасканіраваць 20-25 аўтамабіляў у гадзіну, у ім будуць абсталяваны месцы для аператара і аналітыка.

Беларуская мытня ўжо рэзультатыўна прымяняе два інспекцыйна-надглядныя комплексы вытворчасці кампаніі Nuctech - стацыянарны і чыгуначны. З іх выкарыстаннем у 2018 годзе беларускімі работнікамі мытні выкрыта каля 1,5 тыс. адміністрацыйных правапарушэнняў. Таксама ў Нацыянальным аэрапорце Мінск функцыянуе прадстаўлены кітайскім бокам настольны дэтэктар выяўлення слядоў наркатычных і выбуховых рэчываў.

Абавязацельствы па тэрмінах пастаўкі ў Беларусь тэхнічных сродкаў выкананы цалкам. Абсталяванне ў бліжэйшыя дні будзе ўстаноўлена ў пунктах пропуску. У ІНК падкрэслілі, што пастаўка тэхнічных сродкаў мытнага кантролю мае вялікае значэнне для краіны, асабліва ў сувязі з падрыхтоўкай і правядзеннем прэстыжнага міжнароднага спартыўнага мерапрыемства - II Еўрапейскіх гульняў.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
На сталічных прадпрыемствах актыўна рэалізуюцца ініцыятывы Беларускага саюза жанчын - Шчоткіна
Учора 19:55
Качанава: для развіцця кожнага раёна неабходна рабіць стаўку на перспектыўныя кропкі росту
Учора 18:05
Апарат Савета Міністраў дастойна выконвае пастаўленыя задачы - Румас
Учора 15:39
Фота з архіва Акцыя "Увага - дзеці!" стартуе ў Беларусі 25 жніўня
Учора 15:07
Больш за 8 млн электронных рэцэптаў аформлена з пачатку года ў Беларусі
Учора 10:40
Сайт перапісу насельніцтва Беларусі пачне працаваць з поўначы 4 кастрычніка
22 Жнівень, 17:12
Фота з архіва Плата за карыстанне школьнымі падручнікамі ў новым навучальным годзе складзе Br12,75
22 Жнівень, 16:19
Польшча спадзяецца правесці Еўрапейскія гульні гэтак жа добра, як і Беларусь - Тарлецкі
22 Жнівень, 15:28
Сляды крыніц рассылкі непраўдзівых паведамленняў аб небяспецы вядуць за межы Беларусі - МУС
22 Жнівень, 14:52
Поўная версія