ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 20 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +29°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 мая 2018, 17:34

Беларусь і ААЭ плануюць развіваць супрацоўніцтва ў мытнай сферы

Фота з сайта ДМК
Фота з сайта ДМК

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты плануюць развіваць супрацоўніцтва ў галіне мытнай справы, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько прыняў удзел у чацвёртым пасяджэнні сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і ААЭ, якое адбылося 6-7 мая ў Абу-Дабі. Кіраўнікі мытных службаў дзвюх краін абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў галіне мытнай справы. Па выніках двухбаковай сустрэчы падпісана пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам ААЭ аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

Палажэннямі пагаднення вызначаюцца асноўныя прынцыпы і формы супрацоўніцтва ў галіне мытнай справы, а таксама парадак узаемадзеяння пры накіраванні запытаў і прадастаўленні інфармацыі, неабходнай для выяўлення, спынення і расследавання правапарушэнняў. Рэалізацыя палажэнняў пагаднення будзе садзейнічаць уніфікацыі і гарманізацыі мытных працэдур, дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць і рэзультатыўнасць выканання мытнымі органамі дзвюх дзяржаў пастаўленых перад імі задач.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі