ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 ліпеня 2022, 15:57

Аўтапрабег Брэст-Масква стартаваў ад сцен крэпасці-героя

4 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" сёння далі старт аўтапрабегу ў рамках Саюзнай дзяржавы па маршруце Брэст - Масква, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акцыя пройдзе з 4 па 13 ліпеня па месцах вызваленчай аперацыі "Баграціён" на тэрыторыі дзвюх дзяржаў. У Брэсцкай вобласці аўтапрабег пройдзе з прыпынкамі праз Жабінку, Кобрын, Бярозу, Івацэвіцкі раён, Баранавічы. У кожным населеным пункце пройдуць мітынгі каля памятных мясцін, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, - каля брацкіх магіл, манументаў савецкім воінам, мемарыяльных комплексах. Чакаецца, што ў сталіцу Расіі на Паклонную гару ўдзельнікі прыбудуць 6 ліпеня.

Арганізуюць акцыю Брэсцкі абласны і Бярозаўскі раённы выканаўчыя камітэты пры падтрымцы грамадскіх аб'яднанняў рэгіёна. "Ваенна-тэхнічнае таварыства Масквы запрасіла нас прыняць удзел у бронепрабегу Саюзнай дзяржавы. Ён стартуе 8 ліпеня каля Паклоннай гары па маршруце Масква - Ржэў - Сафонава - Вязьма - Смаленск - Бранск - Пятрышчава. У кожнай з гэтых святых мясцін мы возьмем зямлю і абмяняемся з расійскімі калегамі зямлёй з памятных мясцін Беларусі, якую возьмем з сабой", - расказаў старшыня Бярозаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Уладзімір Сяргееў.

На плошчы Цырыманіялаў у Брэсцкай крэпасці ўдзельнікам аўтапрабегу далі наказ прадстаўнікі кіраўніцтва гарвыканкама, мемарыяльнага комплексу, абласнога ваеннага камісарыята. Мінутай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць абаронцаў цытадэлі, да Вечнага агню былі ўскладзены кветкі.

Ад сцен крэпасці рушыла вялікая калона з 46 машын на чале з бранятэхнікай 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады пад баявым сцягам. Эстафета будзе пераходзіць ад раёна да раёна. Ядро ўдзельнікаў аўтапрабегу складуць актывісты Бярозаўскай раённай арганізацыі ветэранаў, саюза афіцэраў, ДТСААФ. Назад яны плануюць вярнуцца 15-16 ліпеня - да дня вызвалення Бярозы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі