ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2021, 16:47

Арлоўскі: грузапаток праз граніцу ў гэтым годзе павялічыўся на 10 працэнтаў

26 кастрычніка, Воранава /Кар. БЕЛТА/. Грузапаток праз граніцу ў гэтым годзе павялічыўся на 10 працэнта. Аб гэтым сёння ў час адкрыцця сістэмы электроннай чаргі ў пункце пропуску "Беняконі" паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на санкцыйны націск на нашу краіну, эканоміка працуе, краіна застаецца прывабнай для транзіту. Больш таго, транзіт праз Беларусь павялічваецца. У гэтым годзе граніцу перасеклі больш за 2 млн грузавых транспартных сродкаў, што на 10 працэнтаў больш за мінулагоднія паказчыкі", - сказаў Уладзімір Арлоўскі. З пачатку 2021 года на 12 працэнтаў узрос і тавараабарот.

Паводле слоў старшыні ДМК, аб паспяховасці работы эканомікі, прадпрыемстваў краіны сведчыць рост паступленняў у бюджэт мытных плацяжоў. У 2021 годзе ў бюджэт ужо накіравана больш за Br8 млрд, што на 20 працэнтаў больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

Уладзімір Арлоўскі адзначыў, што нямала робіцца і для стварэння камфортных умоў перасячэння граніцы, у тым ліку гэта ўкараненне сістэмы электроннай чаргі. Сёння яна пачала работу ў пункце пропуску "Беняконі" на беларуска-літоўскай граніцы. Пункт пропуску стаў сёмым па ліку з тых, дзе ўкаранілі аналагічную сістэму. У 2022 годзе электронная чарга пачне працаваць у пункце пропуску "Прывалка", таксама размешчаным на літоўскім напрамку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі