Поўная версія

АРІП вызначыў механізм платы за школьнае харчаванне

Грамадства 29.08.2017 | 17:03
Фота з архіва
Фота з архіва

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. АРІП вызначыў механізм платы за школьнае харчаванне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ААТ "НКФА "АРІП".

"Пачынаючы з 1 верасня камбінаты школьнага харчавання Мінска прадаставілі магчымасць бацькам школьнікаў аплачваць школьнае харчаванне з дапамогай безнаяўнага разліку. Для гэтага можна выкарыстоўваць сістэму АРІП або "Картку вучня". Якім чынам прымаюцца плацяжы ў канкрэтнай школе, неабходна ўдакладняць у класных кіраўнікоў", - расказалі на прадпрыемстве.

Як падкрэсліла старшыня праўлення ААТ "НКФА "АРІП" Алена Антоні, ніякіх камісій пры аплаце школьнага харчавання праз сістэму АРІП з бацькоў не спаганяецца, як не спаганяюцца яны сістэмай з плацельшчыкаў і пры любых іншых аплатах праз АРІП, напрыклад за падручнікі.

Канечным атрымальнікам плацяжоў за школьнае харчаванне будзе камбінат школьнага харчавання. У верасні будзе выкарыстоўвацца прынцып папярэдняй аплаты (для набыцця неабходных прадуктаў харчавання). З кастрычніка аплата школьнага харчавання будзе праводзіцца па факце, гэта значыць пасля заканчэння разліковага месяца.

"У большасці школ Мінска ўкаранёна інфармацыйная сістэма, доступ да якой маюць класныя кіраўнікі. Яны ж і будуць сачыць за правільнасцю ўліку. Кожнаму вучню прысвойваецца ўліковы нумар, які захоўваецца за ім да моманту заканчэння школы і больш нікому ніколі не перадаецца. Факт праверкі аплаты - анлайн, праз інтэрнет-кабінеты класных кіраўнікоў. Ніякіх чэкаў, што пацвярджаюць аплату, прадастаўляць і захоўваць не трэба", - растлумачылі ў АРІП.

Праводзіць любыя плацяжы праз АРІП можна пры дапамозе мабільнага і інтэрнэт-банкінгу, у касах 23 банкаў, РУП "Белпошта", а таксама праз плацежныя тэрміналы і інфакіёскі. Для аплаты за школьнае харчаванне праз АРІП у дрэве паслуг неабходна выбіраць: Сістэма Разлік->г. Мінск->Адукацыя і развіццё->Камбінаты школьнага харчавання->Раён->Харчаванне. Далей неабходна ўвесці ўліковы нумар вучня, які прадаставіць класны кіраўнік.

Таксама праз АРІП можна ажыццяўляць плату за падручнікі, харчаванне, гурткі, спартыўныя секцыі, аздараўленчыя лагеры, а таксама папячыцельскія ўзносы.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Уладзімір Гусакоў Усе навуковыя распрацоўкі 2018 года будуць укаранёны ў вытворчасць - Гусакоў
Учора 18:12
Беларускія вучоныя вядуць распрацоўкі па інтэлектуалізацыі робатаў
Учора 16:24
Фотакарэспандэнт БЕЛТА перамог у конкурсе на лепшае асвятленне ў СМІ ўборачнай кампаніі
Учора 15:49
Фота з архіва Кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта правядзе выязныя прыёмы грамадзян 20-23 лістапада
Учора 14:48
Вучэнні ў Маладзечанскім раёне паказалі гатоўнасць усіх службаў да аператыўнага ўстаранення надзвычайных сітуацый - Кухараў
Учора 13:40
Касцевіч: форум "Святасць мацярынства" вызначыў напрамкі работы па падтрымцы сям'і
15 Лістапад, 19:34
Фота з архіва У Беларусі ўдакладнены парадак зносу будынкаў
15 Лістапад, 17:53
Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам міжнароднай сістэмы па барацьбе з адмываннем грошай - Анфімаў
15 Лістапад, 17:28
Міжнароднай супольнасці цікавы вопыт Беларусі па кантролі за віртуальнымі актывамі - Нячаеў
15 Лістапад, 16:54
Поўная версія