Поўная версія

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 22 кастрычніка з-за туману

Грамадства 21.10.2019 | 12:47
Фота з архіва
Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 22 кастрычніка з-за туману, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца туман. Вецер прагназуецца ўначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, удзень - ад плюс 14 па поўначы да 22 градусаў цяпла па поўдні краіны.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія