
Фота з архіва
16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 17 жніўня з-за спёкі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўдні месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус цяпла, удзень - плюс 26-31.-0-