ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 7 жніўня 2020
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2020, 10:29

Анлайн-канферэнцыя аб рацыянальным лесакарыстанні пройдзе 10 ліпеня на сайце БЕЛТА

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя "Рацыянальнае лесакарыстанне. Работа дзяржаўнай лясной аховы ў летні перыяд" з удзелам першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка пройдзе на сайце БЕЛТА 10 ліпеня з 14.30 да 15.30.

Больш як 40 працэнтаў тэрыторыі Беларусі пакрыта лесам. Гэта багацце трэба захаваць для нашчадкаў. Лесаводы робяць усё неабходнае для развіцця інфраструктуры ляснога фонду. Будуюцца лесагаспадарчыя дарогі, уладкоўваюцца спецыяльныя месцы для адпачынку, ствараюцца экалагічныя сцяжыны, устанаўліваюцца аншлагі, інфармацыйныя шчыты і паказальнікі. На значнай плошчы праводзяцца высечкі догляду лесу і санітарныя высечкі ўздоўж дарог, вакол населеных пунктаў, устаноў адпачынку і садоўніцкіх таварыстваў.

У летні перыяд асаблівая ўвага ўдзяляецца арганізацыі пажарнай бяспекі ў лясах. У выпадку неабходнасці ўводзяцца меры абмежавальнага характару на наведванне ляснога фонду, праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы.

Валянцін Шатраўка раскажа аб рабоце дзяржаўнай лясной аховы ў летні перыяд і рацыянальным лесакарыстанні.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ", дасылаць у Viber і Telegram на нумар 8044-583-84-04.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі