Поўная версія

Анлайн-канферэнцыя аб падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы беспрацоўных пройдзе ў БЕЛТА 22 кастрычніка

Грамадства 21.10.2019 | 12:08
Фота з архіва
Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя "Прафесійная падрыхтоўка і перападрыхтоўка беспрацоўных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь" пройдзе на сайце БЕЛТА 22 кастрычніка з 11.00 да 12.00.

У Беларусі праводзіцца планамерная работа ў плане развіцця і падтрымкі высокай матывацыі беспрацоўных грамадзян да актыўнага пошуку работы. Аб тым, як і дзе можна прайсці прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павысіць кваліфікацыю або асвоіць адукацыйныя праграмы навучальных курсаў, раскажуць у час анлайн-каферэнцыі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Мінгарвыканкама.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ", прысылаць у Viber і Telegram на нумар 8044-583-84-04.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія