ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2021, 16:08

Андрэйчанка: прыёмы грамадзян - важная форма работы, якая дае станоўчыя вынікі

Фота з архіва
Фота з архіва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка правёў сёння асабісты прыём грамадзян у Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэце (Віцебская вобласць), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Я лічу, што ў прынцыпе прыёмы грамадзян з выездам дэпутатаў - гэта важная форма работы і яна дае станоўчыя вынікі. Дастаткова сказаць, што толькі па Глыбоцкім раёне за паўгода колькасць скаргаў скарацілася на 22 працэнты. Гэта вельмі добры паказчык. Асабліва добра, што скарацілася колькасць скаргаў па пытаннях землеўпарадкавання, зямельных адносін, будаўніцтва. Але крыху павялічылася колькасць скаргаў па камунальных пытаннях. На гэта трэба звярнуць увагу", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер адзначыў, што парламентарыі не толькі праводзяць асабістыя прыёмы, але і выязджаюць у працоўныя калектывы, сустракаюцца з грамадзянамі па месцы жыхарства, з моладдзю.

"Зыходзячы з гэтых сустрэч трэба сказаць, што ў цэлым сітуацыя ў рэгіёне стабільная. Краіна працуе ў нармальным рытме, працуюць прамысловыя, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, арганізавана ідзе ўборка ўраджаю, выплачваецца заработная плата. І вядома ж, людзі гавораць аб тым, што яны хочуць жыць у мірнай, стабільнай, спакойнай краіне і катэгарычна не прымаюць тыя заклікі, якія вядуць да дэстабілізацыі сітуацыі, санкцый, што ўводзяцца супраць Беларусі", - расказаў ён.

Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што завершана работа Канстытуцыйнай камісіі. "Мы ўжо закончылі першы этап унясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Таму нам важна, каб сёння да гэтага дыялогу аб змяненні Канстытуцыі падключыліся і грамадзяне. У бліжэйшы час мы будзем сустракацца з кіраўніком дзяржавы - нейкія будуць унесены карэктывы. Потым будзе ўсенароднае абмеркаванне. Гэта значыць, чым больш будзе прапаноў, тым лепш, - падкрэсліў ён. - Наступны момант: вядома, гэтыя прыёмы даюць магчымасць адчуць слабыя месцы, тыя пытанні, якія патрабуюць прыярытэтнага вырашэння. У бліжэйшы час пачынаецца разгляд бюджэту на 2022 год. Таму для нас таксама вельмі важна ўлічыць вось гэтыя патрэбнасці, якія ёсць, магчыма, недапрацоўкі, недзе на што-небудзь зрэагаваць у першачарговым парадку. Усё робіцца на карысць нашага чалавека".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі