Поўная версія

Air China назвала Нацыянальны аэрапорт Мінск лепшым па абслугоўванні ў Еўропе

Грамадства 11.10.2019 | 18:49
Фота з архіва
Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіяперавозчык КНР кампанія Air China Limited прызнала Нацыянальны аэрапорт Мінск лепшым агентам па наземным абслугоўванні ў Еўропе за 2018 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аэрапорта.

Пры выбары авіякампанія Air China ацэньвала ў тым ліку і такія паказчыкі якасці, як своечасовасць наземных аперацый, гарантаваная бяспека, працэнт памылак у апрацоўцы багажу, а таксама ўзровень задаволенасці пасажыраў. Разгледзеўшы ўсіх прэтэндэнтаў, Air China назвала беларускі сталічны аэрапорт лепшым у еўрапейскім рэгіёне ў сферы наземнага абслугоўвання паветраных суднаў.

"Мы ўдзячны партнёрам з авіякампаніі Air China за высокую ацэнку нашай работы. Добры паказчык па своечасовым абслугоўванні паветраных суднаў дасягаецца, перш за ўсё, шляхам прафесійнай і зладжанай работы нашага тэхнічнага персаналу і профільных службаў аэрапорта незалежна ад часу сутак і пары года. Мы рады шматгадоваму супрацоўніцтву з кітайскай авіякампаніяй, паколькі моцныя партнёрскія ўзаемаадносіны - вельмі добры рухавік для новых сумесных мэт і пачынанняў", - пракаменціраваў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск Васіль Корнеў.

Першы рэгулярны рэйс авіякампаніі Air China з Пекіна прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 1 мая 2015 года. З гэтай даты пачаліся палёты авіякампаніі Air China па маршруце Пекін - Мінск - Будапешт - Пекін. Штотыднёва ў беларускую сталіцу выконваецца чатыры рэйсы з Пекіна - па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях - на самалёце Airbus A330-200 умяшчальнасцю 237 крэслаў.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Зубры ў Белавежскай пушчы. Фота з архіва Белавежская пушча ўвайшла ў топ мясцін для падарожжаў у 2020 годзе ад National Geographic
Учора 19:55
Каштоўнасць жыцця павінна быць прыярытэтам і наймальнікаў, і работнікаў - дзяржінспекцыя працы
Учора 17:56
КДК арганізаваў гарачыя лініі па пытаннях бяспечнага знаходжання дзяцей у школах
Учора 15:01
Фота з архіва Прэс-канферэнцыя аб заканадаўстве ў сферы будаўнічай дзейнасці пройдзе ў БЕЛТА 21 лістапада
Учора 13:35
Нацкамісія па правах дзіцяці будзе практыкаваць выезды на месцы для вырашэння праблемных пытанняў
Учора 13:20
Моцны вецер і мінусавая тэмпература чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні
Учора 13:12
СК Беларусі і American Express будуць абменьвацца данымі аб кіберзлачынствах
Учора 12:49
Імёны амаль 620 чалавек знаходзяцца ў банку даных таленавітай моладзі Беларусі
Учора 10:01
Марзалюк аб сюжэце "Еўраньюс": няправільна выкарыстоўваць эпатажныя, беспадстаўныя заявы
19 Лістапад, 16:59
Поўная версія