Поўная версія

Адміністрацыя Прэзідэнта прадоўжыць маніторынг работы ў рэгіёнах па выніках "Вялікай размовы"

Грамадства 08.04.2019 | 14:29

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі прадаўжае на планавай аснове праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваны на 9-16 красавіка. Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правераць, як мясцовыя ўлады разглядаюць і вырашаюць пытанні, якія жыхары раёнаў накіравалі ў БЕЛТА ў час акцыі "Ваша пытанне Прэзідэнту" пры падрыхтоўцы і правядзенні "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", паведамляе БЕЛТА.

Так, 9 красавіка памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк з 10.00 правядзе прыём у Талачынскім райвыканкаме. У гэты ж час памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў сустрэнецца з грамадзянамі ў Чэрвеньскім райвыканкаме.

10 красавіка пройдзе прыём грамадзян у Мінгарвыканкаме, дзе з 9.00 пытанні і звароты людзей выслухае памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінску Віталь Прыма. А з 14.00 начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рыгор Шлык пачне прыём ва Уздзенскім райвыканкаме.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Валерый Міцкевіч прыме грамадзян у Смалявіцкім райвыканкаме 11 красавіка ў 14.00. І ў гэты ж дзень у Камянецкім райвыканкаме ў людзей будзе магчымасць сустрэцца з памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Брэсцкай вобласці Анатолем Маркевічам. З 10.00 да 11.00 ён правядзе прамую тэлефонную лінію, а з 11.00 - асабісты прыём грамадзян. Таксама 11 красавіка з 11.00 у Чашніцкім райвыканкаме прыме грамадзян першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі - начальнік упраўлення кіруючых кадраў і дзяржаўных узнагарод Адміністрацыі Прэзідэнта Генадзь Рашацько.

На 12 красавіка запланаваны прыём у Бярозаўскім райвыканкаме, дзе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч выслухае звароты людзей на прамую тэлефонную лінію з 10.00 да 11.00, а пасля прыме грамадзян асабіста. У той жа дзень з 14.00 начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сякрэта правядзе прыём у Карэліцкім райвыканкаме.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў 16 красавіка з 11.00 правядзе прыём грамадзян у Глускім райвыканкаме; у гэты ж час памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк - у Расонскім райвыканкаме. Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч з 11.00 да 12.00 правядзе прамую тэлефонную лінію ў Ваўкавыскім райвыканкаме, а затым сустрэнецца з заяўнікамі на асабістым прыёме.

Запісацца можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў. Пасля 16 красавіка выязныя прыёмы будуць прадоўжаны.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка трымае работу са зваротамі грамадзян на пастаянным кантролі. Улада павінна пастаянна быць у кантакце з насельніцтвам, сустракацца з працоўнымі калектывамі, грамадзянамі. Гэта сёння адна з самых зручных і запатрабаваных форм работы сярод насельніцтва, якая дае магчымасць не толькі даведацца і вырашыць пытанні, якія хвалююць грамадзян, але і непасрэдна ажыццявіць маніторынг сітуацыі на месцах, ацаніць работу мясцовай вертыкалі ўлады.

Акрамя таго, выязныя асабістыя прыёмы ў рэгіёнах даюць магчымасць грамадзянам, якія там пражываюць, у поўнай меры скарыстацца сваім правам на зварот. Далёка не ва ўсіх людзей ёсць магчымасць звяртацца да кіраўнікоў і службовых асоб дзяржаўных органаў улады ў Мінску, дзе, як правіла, большасць з іх і вядуць асабістыя прыёмы. Праблемы будуць разглядацца і вырашацца як на месцы, так і, у выпадку неабходнасці, пасля прыёму з прыцягненнем рэспубліканскіх органаў кіравання.

Напярэдадні "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" БЕЛТА правяла акцыю "Ваша пытанне Прэзідэнту", у час якой паступіла каля 2 тыс. зваротаў.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Узнагароды спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў уручылі ў БДУ
24 Травень, 17:55
Беларусь і Расія могуць стварыць дыскусійную пляцоўку па прыкладзе "Пецярбургскага дыялогу"
24 Травень, 17:43
Шоу з эфектамі дапоўненай рэальнасці ўбачаць гледачы на цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў
24 Травень, 15:21
Людміла Дабрыніна. Фота з архіва Законапраект аб плацежных сістэмах і паслугах плануецца ўнесці ў Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе
24 Травень, 14:09
Больш за 100 удзельнікаў аб'яднала летняя школа журналістыкі на Беларускім міжнародным медыяфоруме
24 Травень, 12:36
У Беларусі рыхтуецца праграма будаўніцтва індывідуальнага жылля індустрыяльным спосабам
24 Травень, 12:13
Фота з архіва Міністэрства аховы здароўя мае намер спрасціць сістэму надбавак і даплат медыкам
24 Травень, 10:05
Эстафету агню ІІ Еўрапейскіх гульняў сустрэлі на БелАЭС
23 Травень, 19:55
Качанава па даручэнні Прэзідэнта сустрэлася ў Магілёве з прадстаўнікамі цыганскай дыяспары
23 Травень, 18:20
Поўная версія