Поўная версія

Завяршыўся дзяржаўны візіт Лукашэнкі ў Кітай

Прэзідэнт 30.09.2016 | 13:33

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршыўся дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з аэрапорта Пекіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка правёў афіцыйныя перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, у час якіх пацверджаны пераход на новы, асаблівы ўзровень дыялогу, падпісана сумесная дэкларацыя аб устанаўленні адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў былі таксама падпісаны амаль тры дзясяткі дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах гандлю, інвестыцый, прамысловасці, адукацыі і навукі.

Прэзідэнт Беларусі наведаў Пекінскі ўніверсітэт, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі, адказаў на іх пытанні.

У Пекіне таксама адбыліся сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам, старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам і Старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам.

Перад адлётам са сталіцы Кітая Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да Помніка народным героям.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія