Поўная версія

Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Прэзідэнт 19.07.2019 | 11:12

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ нумар 269 падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах прывядзення палажэння ў адпаведнасць з патрабаваннямі ўказа нумар 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці", а таксама для ўрэгулявання шэрага пытанняў функцыянавання дзяржінспекцыі.

У прыватнасці, скарэкціраваны падставы для спынення дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, якія парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства. Вызначаны парадак бязвыплатнага атрымання дзяржаўнай інспекцыяй даных, якія змешчаны ў інфармацыйных сістэмах іншых дзяржорганаў. У якасці адной з сацыяльна-прававых гарантый для службовых асоб Дзяржінспекцыі прадугледжана выплата грашовых кампенсацый за карыстанне жылымі памяшканнямі па дагаворы найму або паднайму, за часовае пражыванне ў гасцініцах пры назначэнні ў іншую мясцовасць. Гэта мера забяспечыць магчымасць ратацыі найбольш кваліфікаваных кадраў для павышэння эфектыўнасці работы тэрытарыяльных органаў.

Акрамя таго, указам зацверджаны абноўлены склад калегіі Дзяржінспекцыі і парадак прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, прымянення і выкарыстання зброі супрацоўнікамі гэтай інспекцыі.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія