Поўная версія

Вызначана асноўная электронная пляцоўка для абмеркавання з грамадскасцю праектаў прававых актаў

Прэзідэнт 10.07.2019 | 18:35

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сайт "Прававы форум Беларусі" вызначаны ў якасці асноўнай электроннай пляцоўкі для абмеркавання праектаў з грамадскасцю. Гэта прадугледжана ўказам нумар 265 "Аб удасканаленні нарматворчай дзейнасці", які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Указ накіраваны на павышэнне юрыдычнай якасці праектаў прававых актаў, укараненне электроннага дакументаабароту ў нарматворчую дзейнасць, стварэнне аптымальных умоў для ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і арганізацый у працэсе падрыхтоўкі, прыняцця і давядзення да ўсеагульнага ведама прававых актаў.

У гэтых мэтах прадугледжваецца ўзмацненне ролі Міністэрства юстыцыі ў нарматворчым працэсе. Пры гэтым на міністра юстыцыі ўскладзена персанальная адказнасць за юрыдычную якасць праектаў прававых актаў.

Акрамя таго, удакладняюцца працэдуры прыняцця і распаўсюджвання тэхнічных актаў.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія