Поўная версія

Вучоныя павінны апрабаваць свае задумы на практыцы - Лукашэнка

Прэзідэнт 13.12.2017 | 16:17
У час пасяджэння
У час пасяджэння

13 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Вучоныя павінны апрабаваць свае задумы на практыцы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на II З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вучоныя павінны павылазіць са сваіх лабараторый, апрабаваць усе свае задумы на практыцы. Не будзе гэтага - будзем збірацца на з'ездах, вы будзеце патрабаваць павышэння зарплаты, будаўніцтва жылля і іншага, улада будзе вам абяцаць гэта - недзе рабіць, недзе не рабіць. Зноў збяромся на новы з'езд і будзем займацца пустаслоўем, а народ і дзяржава выніку не ўбачаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт не задаволены тым, што навуковая супольнасць не прымае актыўнага ўдзелу ў мадэрнізацыі прамысловых прадпрыемстваў, сельскай гаспадаркі. "Правялі мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі - ніхто ў гэтай зале не будзе аспрэчваць, што мы тут дасягнулі многага. Была пастаўлена задача выратаваць вёску, таму што без вёскі не можа быць Беларусі, Расіі і Украіны. Гэта традыцыйна наша жыватворная крыніца, якая дае магчымасць захаваць нацыю. Дасягнулі немалога, але няхай сёння хоць адзін вучоны, які знаходзіцца сёння ў гэтай зале, устане і скажа, што гэта былі яго прапановы - рухацца ў такім напрамку. Ні адзін гэтага не скажа. А чаму? Чаму мы бегалі па ўсім свеце, збіраючы крупінкі вопыту, а потым на самым высокім узроўні прымалі рашэнні, гэтаму быць, а гэтаму не быць, і рэалізоўвалі. Чаму вучоныя не былі ля вытокаў?" - задаўся пытаннем кіраўнік дзяржавы.

Таксама Прэзідэнт успомніў мадэрнізацыю ААТ "Камволь". "Там шмат было коп'яў зламана, шмат пахавана лёсаў. Амаль пяць гадоў эпапея. А што, гэта вялікае новаўвядзенне? Якая роля вучоных у мадэрнізацыі гэтага канкрэтнага прадпрыемства, чытай, па ўсіх прадпрыемствах, якія сёння мадэрнізуюцца? Як яны ўніклі і дапамаглі мадэрнізацыі?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што навуковая супольнасць у гэтых працэсах вельмі неабходна, каб не нарабіць памылак. "Мы павінны ісці разам з імі, а, можа, вучоныя павінны ісці на крок наперад. Нам гэта мадэрнізацыя шмат у чым абыдзецца танней, чым цяпер. Вось што патрэбна краіне ад вучоных", - адзначыў Прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад поспех стварэння ў Беларусі ўласнай ракетнай вытворчасці. "Спачатку сабралі вучоных пад маім строгім патрабаваннем і спыталі, ці ўмеюць нешта рабіць. Атрымалася вось столькі, а трэба - вось столькі. Дзе возьмем. Паехалі па свеце і знайшлі. І за два гады стварылі ўласную ракетную сістэму. Упэўнены, што ні адна дзяржава за два гады гэта не рабіла. Вось так мы павінны працаваць, калі вучоныя падключаюцца, ідуць наперадзе і цягнуць за сабой усіх астатніх. А ўлада кантралюе і стварае прамую дарогу для руху наперад", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка: узаемадзеянне з Туркменістанам будзе і ў далейшым служыць забеспячэнню міру і бяспекі
09:14
Русы вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці
Учора 11:26
Удасканальваецца дзяржрэгуляванне ў галіне абароны інфармацыі
10 Снежань, 19:55
Фота з архіва Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 99 маладым вучоным
10 Снежань, 19:29
Спецфонд Прэзідэнта выдзеліць каля Br157 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі
10 Снежань, 19:12
"Пайшоў з жыцця сапраўдны сябар Беларусі" - Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Лужкова
10 Снежань, 18:03
Лукашэнка на сустрэчы з Сергяенкам і Качанавай анансаваў кантакты з кіраўніцтвам Расіі
10 Снежань, 14:42
Лукашэнка і Мядзведзеў абмеркавалі далейшую работу па інтэграцыйным парадку дня і развіцці супрацоўніцтва
10 Снежань, 14:06
Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць сур'ёзнага росту цэн на тытунёвую прадукцыю
10 Снежань, 13:25
Поўная версія