Поўная версія

Усе прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама забяспечаны заказамі і працуюць без страт

Прэзідэнт 14.08.2015 | 15:42
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе прадпрыемствы Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта забяспечаны заказамі і працуюць без страт. Аб гэтым сёння ішла размова ў час наведвання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Зацверджана праграма развіцця абароннага сектара эканомікі і Дзяржкамваенпрама да 2020 года. Цяпер ідзе абарона планаў развіцця кожнага прадпрыемства. У асноўным усе яны забяспечаны заказамі. Стратных прадпрыемстваў у сістэме Дзяржкамваенпрама няма, ідзе работа над дыверсіфікацыяй экспарту.

Што датычыцца МЗКЦ, то завод забяспечаны кантрактамі часткова да 2020 года па некаторых пазіцыях. На падыходзе новыя экспартныя кантракты. ААТ пастаўляе сваю прадукцыю ў 20 краін свету, у тым ліку ў Расію, ААЭ, Турцыю, Кітай. Штогод МЗКЦ выпускае ад двух да сямі новых відаў вырабаў. Узоры новай тэхнікі, якія будуць прадстаўлены ў наступным годзе, рыхтуюцца і цяпер.

У час наведвання завода кіраўніку дзяржавы было даложана аб выкананні яго даручэнняў па эфектыўнай рэалізацыі мер дзяржпадтрымкі МЗКЦ, комплекснай мадэрнізацыі прадпрыемства, асваенні выпуску новых мадэлей тэхнікі і стварэнні баявых колавых машын.

Аляксандр Лукашэнка пабываў у цэхах прадпрыемства, азнаёміўся з выстаўкай тэхнікі, вырабляемай МЗКЦ, прызначанай для Узброеных Сіл Беларусі, народнай гаспадаркі краіны і пастаўляемай на экспарт. Прэзідэнт паразмаўляў з прадстаўнікамі працоўнага калектыву завода, адказаў на іх пытанні, якія датычацца ў тым ліку працаўладкавання моладзі, прадастаўлення арэнднага жылля.
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія