Поўная версія

Тэрмін бязвізавага знаходжання для асобных раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей прадаўжаецца да 10 дзён

Прэзідэнт 26.12.2017 | 14:12
Гродна. Фота з архіва
Гродна. Фота з архіва

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей прадаўжаецца да 10 дзён. Адпаведны ўказ нумар 462 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Згодна з дакументам, на тэрыторыях Брэста і Брэсцкай вобласці, Гродна і Гродзенскай вобласці павялічваецца колькасць пунктаў пропуску для бязвізавага ўезду ў турыстычных мэтах у Беларусь замежных грамадзян за кошт пунктаў пропуску, размешчаных на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах. Таксама ўстанаўліваецца тэрмін часовага знаходжання ў турыстычных мэтах замежных грамадзян на тэрмін да 10 сутак, пашыраюцца тэрыторыі для часовага знаходжання замежных турыстаў.

Так, для замежных турыстаў парку "Аўгустоўскі канал" будзе дазволена знаходжанне на тэрыторыі Гродна і ўсяго Гродзенскага раёна, для наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" - на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" (Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці). Пры гэтым для наведвання Аўгустоўскага канала або турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" замежным грамадзянам трэба мець пры сабе дзеючы дакумент для выезду за мяжу і дакумент, які прадастаўляе права на індывідуальнае або групавое наведванне адпаведнай тэрыторыі. Прапануемы парадак распаўсюджваецца на грамадзян з 77 краін.

Дакумент прыняты для павышэння эфектыўнасці выкарыстання аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры Брэсцкай і Гродзенскай абласцей і далейшага развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва. Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2018 года. Паводле прагнозаў, яго рэалізацыя дасць магчымасць павялічыць турыстычны паток і экспарт турыстычных паслуг на 30 працэнтаў.

Цяпер у адпаведнасці з указамі нумар 115 ад 9 сакавіка 2015 года і нумар 318 ад 23 жніўня 2016 года ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду і часовага знаходжання на тэрмін да трох сутак на тэрыторыі Белавежскай пушчы і на тэрмін да пяці сутак - на тэрыторыі Аўгустоўскага канала і прылеглых да яго тэрыторыях.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава
19 Ліпень, 16:56
Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
19 Ліпень, 11:12
Лукашэнка накіраваў спачуванне Імператару Японіі Нарухіта ў сувязі з ахвярамі пажару ў Кіёта
18 Ліпень, 19:51
Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка на форуме ў Санкт-Пецярбургу гаварыў аб супрацоўніцтве, агульнай гісторыі, моладзі і інтэграцыі
18 Ліпень, 18:40
Лукашэнка заявіў аб прынцыповых дамоўленасцях з Пуціным па інтэграцыйнай тэматыцы
18 Ліпень, 16:16
Лукашэнка прапанаваў падумаць аб сумесных з Расіяй заяўках на правядзенне вялікіх спартыўных форумаў
18 Ліпень, 16:10
У час пасяджэння Лукашэнка: беларусы і расіяне прайшлі праз многія выпрабаванні і разам з гонарам іх вытрымалі
18 Ліпень, 16:09
Лукашэнка прапануе да 20-годдзя саюзнага дагавора зняць усе праблемныя пытанні ў адносінах Беларусі і Расіі
18 Ліпень, 14:41
Лукашэнка і Пуцін наведалі Валаам
17 Ліпень, 16:04
Поўная версія