Поўная версія

Таісія Павалій удастоена ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення"

Прэзідэнт 12.07.2019 | 11:51
Аляксандр Лукашэнка і Таісія Павалій
Аляксандр Лукашэнка і Таісія Павалій

12 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Народная артыстка Украіны і Інгушэціі Таісія Павалій удастоена спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў яе спявачцы ў час урачыстага адкрыцця XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "Славянскі базар", на якім за 28 гадоў вырасла цэлае пакаленне, поўны добрых традыцый. І адна з іх - ушаноўваць у дзень адкрыцця выдатных артыстаў, чыя творчасць садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж народамі.

"У бягучым годзе спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" мы ўручаем выдатнай спявачцы і добраму сябру не толькі Беларусі, але і Расіі - народнай артыстцы Украіны Таісіі Павалій. У яе асаблівая гісторыя: у свой час яна стала пераможцам конкурсу маладых выканаўцаў на гэтай сцэне, і сёння яе імя заслужана заззяла на плошчы зорак нашага "базару", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб творчы шлях Таісіі Павалій стаў дастойным прыкладам для ўсіх, хто робіць першыя крокі ў свеце музыкі, у тым ліку для прадстаўніцы Беларусі Ксеніі Галецкай, якая стала ўладальніцай Гран-пры міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2019". Юная спявачка таксама атрымала сваю ўзнагароду з рук Прэзідэнта. "Хацелася б, каб лёс гэтага прызёра склаўся гэтак жа, як у Таісіі Павалій", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Таісія Павалій прызналася, што атрыманне спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі стала для яе вельмі важнай падзеяй. "Тое, што я атрымліваю яе на беларускай зямлі, для мяне таксама вельмі важна, бо менавіта тут робіцца ўсё дзеля міру, дружбы і ўзаемаразумення паміж людзьмі", - падкрэсліла спявачка.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава
19 Ліпень, 16:56
Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
19 Ліпень, 11:12
Лукашэнка накіраваў спачуванне Імператару Японіі Нарухіта ў сувязі з ахвярамі пажару ў Кіёта
18 Ліпень, 19:51
Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка на форуме ў Санкт-Пецярбургу гаварыў аб супрацоўніцтве, агульнай гісторыі, моладзі і інтэграцыі
18 Ліпень, 18:40
Лукашэнка заявіў аб прынцыповых дамоўленасцях з Пуціным па інтэграцыйнай тэматыцы
18 Ліпень, 16:16
Лукашэнка прапанаваў падумаць аб сумесных з Расіяй заяўках на правядзенне вялікіх спартыўных форумаў
18 Ліпень, 16:10
У час пасяджэння Лукашэнка: беларусы і расіяне прайшлі праз многія выпрабаванні і разам з гонарам іх вытрымалі
18 Ліпень, 16:09
Лукашэнка прапануе да 20-годдзя саюзнага дагавора зняць усе праблемныя пытанні ў адносінах Беларусі і Расіі
18 Ліпень, 14:41
Лукашэнка і Пуцін наведалі Валаам
17 Ліпень, 16:04
Поўная версія