
Фота з архіва
5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генерал-маёр Сяргей Зайцаў вызвалены з пасады начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл - намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ нумар 349 падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Згодна з дакументам Сяргей Зайцаў звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.-0-