ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 ліпеня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 чэрвеня 2021, 11:55

Прэзідэнт паабяцаў вывучыць пытанне прадастаўлення выхаднога дня тым, хто праходзіць дыспансерызацыю

Фота з архіва
Фота з архіва

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў вывучыць пытанне прадастаўлення выхаднога дня тым, хто праходзіць дыспансерызацыю. Аб гэтым ён сказаў сёння ў час размовы з працоўным калектывам 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска напярэдадні Дня медыцынскага работніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Медыкі звярнулі ўвагу, што дыспансерызацыя - гэта аснова ранняга выяўлення захворванняў, і працуючаму чалавеку даводзіцца думаць, як узяць дзень для яе праходжання.

Кіраўнік дзяржавы назваў важным пытанне дыспансерызацыі. Ён падкрэсліў, што трэба вывучыць вопыт, які існуе ў іншых краінах.

"Падумаем над гэтым пытаннем, мы ведаем вопыт іншых краін, у тым ліку Расіі, калі кіраўнік арганізацыі прадастаўляе чалавеку выхадны дзень, калі ён праходзіць дыспансерызацыю, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Вывучым пытанне, гэта не з бюджэтам будзе звязана, а з канкрэтным работадаўцам. Вось тое, што трэба абавязаць кіраўнікоў устаноў і арганізацый клапаціцца аб сваіх работніках, гэта дакладна".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заўважыў: "Будзе гэта аплатны або неаплатны дзень, мы вырашым. А што ён будзе, гэта дакладна, паколькі гэта важнае пытанне. Так, уносяцца прапановы, каб па прыкладзе Расіі даць такі аплатны дзень".

Ён падкрэсліў, што трэба падумаць, перш чым прыняць рашэнне па гэтым пытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі