Поўная версія

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 17 жыхарак Магілёўскай вобласці і Мінска

Прэзідэнт 30.09.2019 | 19:19

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 17 жыхарак Магілёўскай вобласці і горада Мінска. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, уключаючы адукацыю, ахову здароўя, вытворчы сектар, гандаль, а таксама хатнія гаспадыні. У іх ліку работніца сярэдняй школы нумар 2 горада Бялынічы Вольга Палуяновіч-Карнеева, галоўны спецыяліст упраўлення бухгалтарскага ўліку банкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Вольга Белая, бухгалтар ААТ "Мінскі трактарны завод" Таццяна Лукашук.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія