Поўная версія

Намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі назначаны Аляксандр Рахманаў

Прэзідэнт 11.06.2019 | 13:05

11 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Рахманава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да гэтага часу Аляксандр Рахманаў працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

"Вы добра разумееце, чаму я спыніўся на вашай кандыдатуры. Тут нават нейкая закулісная была спрэчка. Ці то нехта незадаволены быў, чаму я на вашай кандыдатуры спыніўся, а не на чыёй-небудзь іншай. Дарэчы, і Юрый (Юрый Караеў, назначаны міністрам унутраных спраў. - Заўвага БЕЛТА) таксама рэкамендаваўся на гэту пасаду. Я выбраў вас, таму што вы ведаеце гэту работу (раней працаваў у структуры Савета бяспекі. - Заўвага БЕЛТА). Гэта няпростая работа. І нават нягледзячы на ваш следчы вопыт. Усё ж такі там, на месцы, гэта работа жывая, з людзьмі. Тут таксама жывой работы хапае. Але тут і вялікая кабінетная - кіраўніцкая, спецыфічная работа. І я падумаў, калі Караева туды накіраваць, можа загінуць, таму што трэба прывыкнуць", - расказаў Прэзідэнт аб прычынах кадравага рашэння.

"Гэта адзін з фактараў. І калі мне далажылі аб тым, што вы маглі б працаваць на гэтай пасадзе, вядома, я ніколькі не сумняваўся, зыходзячы з вашага вопыту. Напэўна, гэта будзе для Дзяржсакратарыята якраз тое, што патрэбна. Не трэба ўваходзіць у курс спраў. Чалавек вярнуўся ў той калектыў, у якім працаваў, сістэма зразумелая. Вы гэту сістэму добра ведаеце, нават шырэй", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Рахманаў пазней растлумачыў журналістам, што будзе курыраваць дзейнасць сілавога блока: падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

"Адзін з напрамкаў дзейнасці Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі - гэта каардынацыя работы праваахоўнага, сілавога блока і іншых дзяржаўных органаў у частцы барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй, забеспячэння грамадскай бяспекі і аховы правапарадку, а таксама папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага, тэхнагеннага і іншага характару. У сувязі з гэтым сёння адбылася размова ў кіраўніка дзяржавы, былі дадзены даручэнні аб неабходнасці ўдасканалення рэалізуемых мер у гэтых сферах, павышэння эфектыўнасці тых спосабаў і механізмаў, якія выпрацаваны і рэалізуюцца Дзяржсакратарыятам у частцы каардынацыі дзейнасці іншых дзяржаўных органаў", - расказаў ён.

Аляксандр Рахманаў падкрэсліў, што глабальных праблем няма ні ў адным праваахоўным органе краіны. У той жа час іх зладжаная работа залежыць ад канкрэтных супрацоўнікаў, таму важна працаваць з імі і ўдзяляць неабходную ўвагу павышэнню іх прафесіяналізму. "Што мы і будзем рабіць", - рэзюмаваў ён.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў батутыста Уладзіслава Ганчарова з заваяваннем залатога медаля ІІ Еўрапейскіх гульняў
09:52
Лукашэнка павіншаваў Зюганава з 75-годдзем
09:04
Лукашэнка павіншаваў Ганчарову і Махарынскую з золатам ІІ Еўрапейскіх гульняў у сінхронных скачках на батуце
09:01
Нэльсан Алівейра (Партугалія), Васіль Кірыенка (Беларусь), Ян Барта (Чэхія) Лукашэнка павіншаваў веласіпедыста Васіля Кірыенку з золатам II Еўрапейскіх гульняў
Учора 21:41
Лукашэнка пажадаў выпускнікам увасабляць мары ў жыццё і працаваць на вынік
Учора 17:22
Лукашэнка і Пуцін коратка абмеркавалі па тэлефоне двухбаковы парадак дня
Учора 13:26
Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон, 2018 год Лукашэнка і Рахмон абмеркавалі падрыхтоўку візіту Прэзідэнта Таджыкістана ў Беларусь
Учора 13:17
Указам Прэзідэнта Беларусі ўрэгуляваны практычныя аспекты дзейнасці спартыўна-стралковага комплексу СЗАТ "ЭНЕРГА-ОІЛ"
Учора 12:41
Лукашэнка адрасаваў зварот дзяржавам ААН з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі
Учора 11:36
Поўная версія