Поўная версія

"Мы не можам страціць гэта прадпрыемства" - Лукашэнка незадаволены эканамічнымі паказчыкамі работы МАЗа

Прэзідэнт 16.05.2019 | 14:19

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка незадаволены эканамічнымі паказчыкамі работы Мінскага аўтамабільнага завода і патрабуе павысіць эфектыўнасць дзейнасці прадпрыемства. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў пры ўзгадненні кандыдатуры новага генеральнага дырэктара МАЗа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што МАЗ уваходзіць у лік важнейшых прамысловых прадпрыемстваў краіны. "Мы гэта прадпрыемства не можам страціць. МАЗ, БелАЗ, МТЗ - гэта аблічча нашага аўтамабілебудавання і нашай краіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым Прэзідэнт выказаў нездавальненне эфектыўнасцю работы Мінскага аўтамабільнага завода. "Вялікія магчымасці патэнцыяльна ў МАЗа. І прадпрыемства знешне нядрэннае, і калектыў нядрэнны (гэта ж якая школа!), а эканамічныя паказчыкі слабыя. Мы не можам трымаць стратнае прадпрыемства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён арыентаваў новага кіраўніка на прыняцце дзейсных мер для вываду завода са складанай сітуацыі.

"Разбярыцеся. Калі патрэбны нейкія кадры, не саромейцеся, запрашайце", - дадаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што назначэнне папярэдняга кіраўніка - Дзмітрыя Кацярыніча - было памылковым. "Напэўна, мы ў кадравых адносінах дапусцілі памылку. І не столькі гэта мая віна, колькі гэта ў нас былі дзеячы ва ўрадзе, усе спадзяваліся, што цяперашні кіраўнік (Дзмітрый Кацярыніч. - Заўвага БЕЛТА) выцягне гэта прадпрыемства", - сказаў беларускі лідар.

Звяртаючыся да новага генеральнага дырэктара МАЗа Валерыя Іванковіча, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сітуацыя на прадпрыемстве няпростая. "Калі вы там справіцеся з гэтай работай, я вам асабіста буду вельмі ўдзячны", - сказаў Прэзідэнт і паабяцаў у хуткім часе асабіста наведаць МАЗ.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуўся да новага кіраўніка "Лідсельмаша" Рыгора Іванькова: "Прадпрыемства можа і павінна працаваць. І падтрымлівалі яго ў свой час, я бываў не раз на гэтым прадпрыемстве. Неабходна на патрэбны ўзровень выводзіць".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што абодва новыя кіраўнікі пяройдуць на работу ў МАЗ і "Лідсельмаш" з холдынга "Амкадор", дзе працавалі да гэтага часу. У сувязі з гэтым Прэзідэнт пацікавіўся, ці не прывядзе прыняцце такіх кадравых рашэнняў да праблем у рабоце "Амкадора": "Мы не аслабім кампанію?" Прэзідэнта запэўнілі, што ў "Амкадоры" ёсць пераемнасць у рабоце кіруючага складу і замена супрацоўнікам знойдзецца.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота з архіва Лукашэнка: кантакты Беларусі і Латвіі садзейнічаюць умацаванню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне
Учора 18:49
Лукашэнка: Беларусь імкнецца да пашырэння дыялогу з Аманам на прынцыпах даверу і ўзаемаразумення
Учора 11:41
Лукашэнка мае намер наведаць Латвію ў першым-другім квартале 2020 года
17 Лістапад, 16:53
Лукашэнка аб намеры балаціравацца: я за гэта крэсла не трымаюся, але сваю кандыдатуру прапаную
17 Лістапад, 16:46
Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе заставацца ў сваіх межах, ні перад кім не поўзаючы на каленях
17 Лістапад, 16:33
Лукашэнка на выбарчым участку больш за гадзіну адказваў на пытанні журналістаў
17 Лістапад, 16:20
Лукашэнка: у мяне на стале ляжаць спісы дэпутатаў, якіх выберуць? Гэта смех
17 Лістапад, 16:04
Лукашэнка аб выніках у сельскай гаспадарцы: год быў не ідэальны, але добры
17 Лістапад, 15:19
Лукашэнка аб прызнанні выбараў: я наконт гэтага перажываць не прывык
17 Лістапад, 15:02
Поўная версія